# Выйшлі з друку гэткія беларускія кнігі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/vyjshli-z-druku-hetkija-bielaruskija-knihi/
- Published: 1924-06-21T16:45:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:43:03+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusian-books-published.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/belorusskie-knigi.md

> Пералік новых беларускіх кніг 1924 году: гісторыя Беларусі Пічэты, падручнік геомэтрыі, фізыка, кніга пра лубін і зборнік вершаў Журбы. Выданьні надрукаваныя на добрай паперы, з чыстым друкам.

![Выйшлі з друку гэткія беларускія кнігі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5701-1024x585.webp)

Гісторыя Беларусі. — Праф. У. Пічэта. Частка першая. Дзяржаўнае Выдавецтва Масква-Ленінград, 1924 г. 132 стр. вялікага фармату. Кніга абхоплівае пэрыяд ад пачатку гісторыі да Люблінскай вуніі 1569 г.

Пачатковая геомэтрыя. — Ф. Г. Мікельсар, пер. А. Круталевіча. Дзярж. Выд. Масква-Ленінград, 1924 г.

Фізыка.—Н. В. Кашын.—Частка першая. Дзярж. Выд. Масква-Ленінград, 1924 г.

Лубін і яго культура.—Аграном. Л. Калівінскі. Бел. Каапэр. Выд. Т-ва „Савецкая Беларусь“, Менск, 1924 г.

Заранкі (зборнік вершаў).—Я. Журбы. Бел. Каап. Выд. Т-ва „Савецкая Беларусь“. Менск, 1924 г. 100 стр. малога фармату.

Кніжкі выдадзены на добрай паперы. Друк чысты. Малюнкі добрыя.
