# За крытыку хіена-пястоўскага ўраду

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/za-krytyku-chijena-piastouskaha-uradu/
- Published: 1924-05-18T19:05:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:51:42+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/for-criticizing-the-chjeno-piast-government.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/za-kritiku-khiyeno-pyastovskogo-pravityelstva.md

> Рэдактараў варшаўскіх газэт „Голас Праўды” і „Роботнік” асудзілі на тры месяцы турмы за „непашану да ўлады” — вострую крытыку ўраду Вітаса.

![За крытыку хіена-пястоўскага ўраду](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-500-2-1024x585.webp)

У Варшаве адбыліся два працэсы — рэдактараў „Голасу Праўды” — п. Стпічыньскага і „Роботніка” — п. Борскага, якім закідалася зашмат вострая крытыка такога карыснага для краю ўраду прэм. Вітаса. Першы меў аж 2 канфіскаваных артыкулы, другі — 8. Абодвух за „непашанаваньне ўлады” суд прысудзіў на 3 месяцы турмы.
