# Запытаньне пану Камісару Ураду ў Вільні

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/zapytannie-panu-kamisaru-uradu/
- Published: 1924-06-13T18:00:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:35:12+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/zapros-gospodinu-komissaru-pravityelstva.md
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/inquiry-government-commissioner-vilnia.md

> Газэта пытаецца ў камісара ўраду, дзеля чаго нейкі Валэйша, раней загразіўшы палкай, ужо трымае рэвальвэр, і ці праўда, што ўлады афіцыйна дазволілі яму яго насіць.

![Запытаньне пану Камісару Ураду ў Вільні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1275-1024x585.webp)

Пасьля таго, як у нашай газэце было надрукована аб крымінальнай прошласьці п. Валэйшы, „прэзэса“ так-званага „Беларускага“ Грамадзянскага Сабраньня і галавы „польскае партыі“, апошні раздабыў сабе „рэзіну“ і пачаў пагражаць ею ўсім, каго падазраваў у супрацоўніцтве ў газэце. Ды на грам. Луцкевіча спрабаваў напасьці, але напад быў адбіты гр. Луцкевічам яго ўласнай палкай з вельмі балючымі для Валэйшы вынікамі. Тады п. Валэйша завёў сабе рэвальвэр і пры сьведках далей гразіўся ўжыць яго проці беларускіх дзеячоў замест аказаўшаеся безкарыснай „рэзіны“. Цяпер мы даведаліся, быццам п. Валэйша атрымаў ад прыналежнае ўлады права на нашэньне рэвальвэру. Дык пытаемся ў п. Камісара Ураду: ці гэта праўда і ці вядомы яму мэты, дзеля якіх п. Валэйшы прыпатрэбіўся аружжа і права на нашэньне яго?
