# Жаданьне паляшукоў

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/zhadannie-paliashukou/
- Published: 1924-06-13T17:40:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:35:56+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/wish-paliashuks.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/zhelanie-poleshukov.md

> Пінскі зьезд „вызваленцаў“ дамагаўся навучаньня мясцовых моваў, але ў польскіх школах, а аўтар пытаецца, хто будзе выкладаць беларускую, калі настаўнікі — галіцыйцы.

![Жаданьне паляшукоў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1287-1024x585.webp)

У Пінску на зьезьдзе дэлегатаў ад арганізацыяў „вызваленцаў“ 5-га траўня паміж іншымі дамаганьнямі было выстаўлена дамаганьне выкладу мясцовых моваў у народных школах, але „бяз шкоды для польскае мовы, як дзяржаўнай“.

На гэтым зьезьдзе быў і галава польскае „лявіцы“, п. Тугут. Як відаць, „вызваленцы“ маняцца жаданьне беларускіх школ падмяніць дапушчэньнем выкладу ў польскіх школах беларускае мовы.

Але хто будзе яе выкладаць? Ці ня тыя самыя вучыцялі-галіцыяне, што пабеларуску — ані ў зуб?!
