# Анджэй Пачобут заявіў, што ў сьнежні вернецца ў Беларусь на сталае жыхарства

- URL: https://syn.by/hramadztva/andzhej-pachobut-vierniecca-u-bielarus/
- Published: 2026-10-28T06:00:14+00:00
- Updated: 2026-10-28T06:00:14+00:00
- Section: Грамадзтва
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/obshchestvo/andzhyey-pochobut-vyernyotsya-v-byelarus.md
- EN edition: https://syn.by/en/society/andzej-pacobut-says-he-will-return.md

> У верасьні журналіст ужо прыяжджаў у Горадню: перасоўвацца па краіне яму не заміналі, але нумар мабільнага адключылі. Паводле яго слоў, сям'я хацела б, каб ён застаўся ў Польшчы.

![Андрэй Пачобут — Анджэй Пачобут заявіў, што ў сьнежні вернецца ў Беларусь на сталае жыхарства](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/andrei-pachobut-5518-1024x585.webp)

Журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут плянуе ў сьнежні вярнуцца ў Беларусь на сталае пражываньне. Пра гэта ён расказаў у размове з польскай газэтай Rzeczpospolita.

Пра тое ж ён гаварыў на сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўнівэрсытэту. Паводле паведамленьняў Беларускай службы Польскага радыё, там ён расказваў пра рэпрэсіі, дзяржаўную прапаганду і маніпуляцыі гісторыяй з боку беларускіх уладаў.

Пачобут расказаў Rzeczpospolita і пра паездку ў Беларусь у верасьні. Ён падкрэсьлівае, што рашэньне вярнуцца было прынятае з самага пачатку: «Такое рашэньне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У сьнежні вяртаюся ў Беларусь». Сям'я, паводле яго слоў, хацела б, каб ён застаўся ў Польшчы, але яго матывы разумее.

У Горадні да яго дадому прыйшоў супрацоўнік міліцыі з уключаным відэарэгістратарам і настойліва запрасіў «на гутарку» ў аддзяленьне. Наступнага дня сілавікі самі адмянілі гэты візыт.

Перасоўвацца па краіне яму дазволілі свабодна. Мабільнай сувязьзю скарыстацца не атрымалася: паколькі ўлады ўнесьлі Пачобута ў сьпісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», яго стары нумар амаль адразу адключылі. Праз тыдзень ён выехаў зь Беларусі, перашкод яму не чынілі.

Пачобута вызвалілі ў красавіку 2026 года пасьля больш чым пяці гадоў зьняволеньня і напружаных перамоваў з Польшчай. Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) 23 кастрычніка абнародавала відэа абмену зьняволеных, у выніку якога ён выйшаў на волю.

Пра тэлефон Пачобут сказаў так: «Мне нельга мець мабільны тэлефон. Як экстрэміст і тэрарыст, я не магу яго мець». Паводле яго слоў, спачатку ён пайшоў перарэгістраваць стары нумар, аформлены на жонку. Гэта зрабілі, але пасьля трох званкоў нумар перастаў працаваць, а ў адказ на зварот яму паведамілі, што правоў на яго ён не мае.
