# Аўтобус Магілёў — Познань: квіткі па 220 рублёў у продажы з 24 лістапада

- URL: https://syn.by/hramadztva/autobus-mahiliou-poznan/
- Published: 2026-11-23T14:23:14+00:00
- Updated: 2026-11-23T14:23:14+00:00
- Section: Грамадзтва
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/obshchestvo/avtobus-mogilev-poznan-bilet.md
- EN edition: https://syn.by/en/society/mogilev-poznan-bus-tickets.md

> Аўтобус ідзе празь Менск і пункт пропуску «Бераставіца», а потым празь Беласток і Варшаву. Выезд з Магілёва — у 19:45.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-9584-1024x585.webp)

З 24 лістапада на сайце і ў дадатку Атласбас можна купіць квіткі на аўтобус «Магілёў — Познань». Рэйс — адзін з самых працяглых зь Беларусі: маршрут займае больш за 1000 км.

Аўтобус [заяжджае ў Менск](https://t.me/atlasbus_official/559), Баранавічы, Слонім і Ваўкавыск. У Польшчы прыпынкі прадугледжаныя ў Беластоку і Варшаве, таксама аўтобус заяжджае ў Лодзь.

Мяжу аўтобус праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе сэрвіс. Як лічыцца, там можна прайсьці мяжу хутчэй, чым у «Берасьці».

З Магілёва аўтобус адпраўляецца ў 19:45, зь Менску — у 22:45. У дарозе, калі на мяжы ня будзе затрымак, ён праводзіць 18 гадзінаў.

Квіток на ўвесь маршрут каштуе 220 рублёў.
