# У Boeing 737-800 «Перамогі», які ляцеў зь Менску, адмовіў рухавік пры заходзе на пасадку ва Унукава

- URL: https://syn.by/hramadztva/boeing-737-800-pieramohi-admoviu-ruchavik/
- Published: 2026-11-04T11:30:26+00:00
- Updated: 2026-11-04T11:30:26+00:00
- Section: Грамадзтва
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/obshchestvo/boeing-737-800-pobedy-otkazal-dvigatel.md
- EN edition: https://syn.by/en/society/pobeda-boeing-737-800-loses-engine.md

> Пасажыры не пацярпелі, самалёт сеў празь некалькі хвілін пасьля сыгналу тэрміновасьці. Авіякампанія і аэрапорт пра інцыдэнт не паведамлялі.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6204-1024x585.webp)

Самалёт авіякампаніі «Перамога», які выконваў рэйс Менск — Масква, прызямліўся ва Унукава з выключаным рухавіком. Гэта быў Boeing 737-800: на вышыні каля 1.5 кілямэтра пры заходзе на пасадку ў аднаго з рухавікоў рэзка ўпалі абароты, а потым ён выключыўся сам. Пасажыры не пацярпелі.

Пра інцыдэнт першым паведаміў тэлеграм-канал SHOT. Паводле ягоных зьвестак, у кабіне пілётаў адразу спрацавала сыгналізацыя, а экіпаж падаў сыгнал тэрміновасьці Pan-Pan-Pan і працягнуў заход. Паводле апісаньня SHOT, такі сыгнал значыць няспраўнасьць, якая патрабуе неадкладнай увагі, але не стварае пагрозы жыцьцю людзей і не нясе рызыкі страты судна. Празь некалькі хвілін Boeing прызямліўся ў Маскве.

Дзяржаўныя беларускія СМІ таксама паведамляюць, што экіпаж данёс пра сытуацыю, якая патрабуе тэрміновага рэагаваньня, і ўдала пасадзіў самалёт. У авіякампаніі «Перамога» і ў аэрапорце Унукава пра інцыдэнт не паведамлялі, прычына адмовы рухавіка не названая.
