# У Чыкага на канфэрэнцыі ASEEES праходзіць «Беларускі стрым» з васьмі сэсіяў

- URL: https://syn.by/kultura/chykaha-kanferencyja-aseees-bielaruski-strym/
- Published: 2026-11-13T14:30:25+00:00
- Updated: 2026-11-13T14:30:25+00:00
- Section: Культура
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/kultura-ru/chikago-aseees-belorusskiy-strim.md
- EN edition: https://syn.by/en/culture/belarusian-stream-eight-sessions.md

> У пятніцу пакажуць кароткамэтражкі 2021–2025 гадоў і прадставяць незалежны мэдыяархіў BELIMA, у суботу — вечар кніг і паэзіі. Уваход на падзеі вольны.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-7239-1024x585.webp)

У Чыкага з 12 па 15 лістапада праходзіць штогадовая канфэрэнцыя Асацыяцыі славянскіх, усходнеэўрапейскіх і эўразійскіх дасьледаваньняў (ASEEES), і ў яе рамках заплянаваны «Беларускі стрым» — сэрыя навуковых і культурных мерапрыемстваў пра Беларусь. У гатэлі Palmer House Hilton праходзяць восем сэсіяў: пра беларускае кнігавыданьне ў выгнаньні, кіно, мову, пратэст і новыя кнігі пра Беларусь.

Агульная тэма 58-й канфэрэнцыі сёлета — «Дзяржавы і імпэрыі».

У пятніцу, 13 лістапада, а 15:30 у зале Wabash пачнецца «Беларуская ноч кароткага мэтра» — 90-хвілінны паказ лепшых беларускіх кароткамэтражных фільмаў 2021–2025 гадоў. Ён разьлічаны на зарэгістраваных удзельнікаў канфэрэнцыі. Праграма складзеная са стужак, адзначаных беларускай прэміяй кінакрытыкаў «Чырвоны верасень», якая цяпер працуе ў выгнаньні.

У той жа дзень а 18:00 у зале Salon 5 перазапусьцяць NAABS і прадставяць BELIMA — Беларускі незалежны мэдыяархіў. Прэзэнтацыю правядзе Тацьцяна Заміроўская.

У суботу, 14 лістапада, а 20:00 у зале Salon 6 пройдуць сустрэча «Беларускія кнігі ў выгнаньні» і паэтычны вечар.

Уваход на мерапрыемствы вольны, рэгістрацыя на саму канфэрэнцыю не патрэбная. Частка панэляў ужо прайшла ў віртуальным фармаце 16–17 кастрычніка. У лістападзе 2024 году на канфэрэнцыі ASEEES у Бостане беларускай культуры і мастацтву было прысьвечана шэсьць сэкцыяў.
