# Галоўны прыз прэміі Гедройца атрымаў Аляксандар Касьцюковіч за кнігу «Лірнік»

- URL: https://syn.by/kultura/litaratura/pryz-premii-hiedrojca-atrymau-kasciukovich/
- Published: 2026-11-09T18:00:31+00:00
- Updated: 2026-11-09T18:00:31+00:00
- Section: Літаратура
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/kultura-ru/literatura/priz-premii-gedroytsa-poluchil-kostyukovich.md
- EN edition: https://syn.by/en/culture/literature/kastsiukovich-wins-giedroyc-prize.md

> Першае і другое месцы атрымалі кнігі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. Імёны іх аўтараў і назвы пакуль не раскрываюцца.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6810-1024x585.webp)

У Гданьску абвесьцілі пераможцаў 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, якую ўручаюць за лепшую празаічную кнігу мінулага году. Галоўны прыз атрымаў Аляксандар Касьцюковіч за кнігу «Лірнік», паведаміў Telegram-канал прэміі. Фармулёўка рашэньня журы: «за высокае майстэрства валод_ньня_ словам і глыбокую эмпатыю» (пераклад).

Першае і другое месцы журы прысудзіла творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. Зь меркаваньняў бясьпекі сапраўдныя імёны аўтараў і назвы гэтых кніг пакуль публічна не абвяшчаюцца.

Цырымонія прайшла 7 лістапада. Трансьляцыя падзей вакол яе пачалася а 14:00, самой цырымоніі — а 19:00. У праграме былі сустрэчы з удзельнікамі шорт-лісту Аляксандрам Карнавухам, Дзянісам Трусавым і Арцёмам Шуканавым, а таксама дыскусія пра жанчын у літаратуры. У ёй удзельнічалі Тацьцяна Недбай, Тоні Лашдэн, Валерыя Ваўкагонава, Валянціна Андрэева і Ганна Янкута. Кніжны кірмаш перад вечаровымі ўрачыстасьцямі пачаўся а 12:00.

Прэмію заснавалі 28 сьнежня 2011 году. Ляўрэатам прэміі 2023 году, як паведамляюць беларускія СМІ, стала Ганна Кандрацюк з Падляшша.
