# Грамадзянін Беларусі пацярпеў пры атацы дрона ў Бранскай вобласьці

- URL: https://syn.by/palityka/mizhnarodnyja-adnosiny/hramadzianin-bielarusi-paciarpieu-atacy-drona/
- Published: 2026-11-13T12:30:29+00:00
- Updated: 2026-11-13T12:58:59+00:00
- Section: Міжнародныя адносіны
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/politika/mezhdunarodnye-otnosheniya/grazhdanin-belarusi-postradal-ataka-drona.md
- EN edition: https://syn.by/en/politics/international-relations/belarusian-citizen-injured-drone-attack.md

> Паводле зьвестак МЗС Беларусі, усяго ў аўтамабілі пацярпелі трое. Стан беларуса стабільны, ён знаходзіцца ў раённай бальніцы.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-7230-1024x585.webp)

У Злынкаўскім раёне Бранскай вобласьці Расеі ў выніку атакі бесьпілётніка па легкавым аўтамабілі траўмаваныя тры чалавекі, сярод іх грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Пацярпелага [даставілі ў Злынкаўскую цэнтральную раённую бальніцу](https://grodnonews.by/news/proisshestviya/belorus_bespilotnik_bryansk_noyabr.html), яму аказваюць неабходную мэдычную дапамогу. Яго стан стабільны.

Аддзяленьне пасольства Беларусі ў Смаленску, паводле паведамленьня дыпляматычнага прадстаўніцтва, падтрымлівае пастаянны кантакт зь мясцовымі ўладамі і мэдычнай установай, дзе знаходзіцца пацярпелы.

Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вольфовіч параіў беларусам устрымлівацца ад паездак у памежныя вобласьці Расеі.

[Раней МЗС Беларусі абвінаваціў Украіну ў наўмысным удары па грузавіку](https://syn.by/dziarzhava/hienprakuratura-bielarusi-raspachala-spravu-ab-akcie-teraryzmu-paslia-udaru-drona-pa-hruzaviku-u-branskaj-voblasci/).
