# Сын міністра ўнутраных спраў Кубракова ўзначаліў Цэнтральнае РУУС Менску

- URL: https://syn.by/palityka/ulady/syn-ministra-unutranych-sprau-kubrakova-uznachaliu/
- Published: 2026-10-30T11:00:05+00:00
- Updated: 2026-10-30T11:00:05+00:00
- Section: Улады
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/politika/vlasti/syn-ministra-vnutryennikh-dyel-kubrakova-vozglavil.md
- EN edition: https://syn.by/en/politics/authorities/son-of-interior-minister-kubrakou-heads.md

> Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў, якому 32 гады, раней быў намесьнікам начальніка гэтага ўпраўленьня. Пра прызначэньне паведаміла менская міліцыя.

![Іван Кубракоў — Сын міністра ўнутраных спраў Кубракова ўзначаліў Цэнтральнае РУУС Менску](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/ivan-kubrakow-5786-1024x585.webp)

Уладзімір Кубракоў прызначаны начальнікам Цэнтральнага РУУС Менску. Пра гэта менская міліцыя паведаміла 29 кастрычніка ў сваім Telegram-канале.

Новым начальнікам упраўленьня стаў маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў. Да прызначэньня ён быў намесьнікам начальніка Цэнтральнага РУУС.

Раней ён таксама ўзначальваў у гэтым упраўленьні крымінальную міліцыю.

Уладзімір Кубракоў — сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Новаму начальніку РУУС 32 гады.

У кастрычніку 2020 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра міліцыі Івана Кубракова міністрам унутраных спраў. Да гэтага той узначальваў Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму.

Недзяржаўныя беларускія выданьні называюць міністра датычным да масавых рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
