17 лістапада ў Манагуа адбылася цырымонія перадачы Нікарагуа чарговай партыі тэхнікі беларускага холдынгу «АМКАДОР»: каля 100 адзінак будаўнічай, грузавой і камунальнай тэхнікі.
У партыю ўвайшлі 11 унівэрсальных пагрузчыкаў з бартавым паваротам АМКАДОР 211, шэсьць экскаватараў-пагрузчыкаў АМКАДОР 732 і дзевяць фронтальных аднакоўшавых пагрузчыкаў АМКАДОР 352.
Як паведаміла прэс-служба холдынгу, тэхніка будзе задзейнічана ў разьвіцьці транспартнай сеткі і дарожнай інфраструктуры. Яе таксама будуць выкарыстоўваць для працы муніцыпальных службаў у 15 дэпартамэнтах, двух аўтаномных рэгіёнах і 155 муніцыпалітэтах краіны.
Паводле слоў прэс-службы, пастаўка закліканая садзейнічаць інфраструктурным і сацыяльным праграмам, а таксама пацьвярджае запатрабаванасьць беларускай тэхнікі на лацінаамэрыканскім рынку.
Першая партыя па гэтым маштабным кантракце была пастаўленая ў Нікарагуа ў пачатку сьнежня 2025 году. У жніўні 2024 году першую партыю тэхнікі, купленай па крэдытнай лініі Банку разьвіцьця Беларусі, даставілі ў нікарагуанскі порт Карынто. У жніўні 2025 году Беларусь накіравала Нікарагуа партыю з 128 адзінак тэхнікі і абсталяваньня.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…