Лясгасы Беларусі пачалі гандляваць паліўнымі пэлетамі анлайн. Замовіць гранулы можна на спэцыялізаваным сайце лясгасаў, а таксама праз Telegram-бот @DROVA_BY_bot, як і дровы. Пакупнікам прапануюць платную дастаўку або самавываз.
Першая анлайн-заяўка ўжо паступіла: грамадзянін замовіў 5 тонаў пэлетаў праз Telegram-бот у Смаргонскім досьледным лясгасе.
Тона пэлетаў у лясгасаў-вытворцаў каштуе 210 рублёў без уліку дастаўкі. Для ўладальнікаў паліўных кніжак кошт складае 50 рублёў за тону пры аб'ёме да 3.6 тоны.
Калі замову аформілі ў лясгасе без уласнай вытворчасьці, у кошт уключаюць выдаткі на перавозку гранулаў ад бліжэйшага лясгаса-вытворцы.
Паводле зьвестак Івацэвіцкага досьледнага лясгаса, дастаўка да 15 км уключна каштуе 55 рублёў без ПДВ, ад 15 да 30 км — 100 рублёў без ПДВ. Тарыф пры рэалізацыі па паліўнай кніжцы для аб'ёмаў да 3.6 тоны лясгас называе той самы: 50 рублёў за тону.
Тым, у каго ёсьць паліўная кніжка з ільготамі, давядзецца асабіста прыйсьці ў лясгас: там у кніжцы зробяць адзнаку. Цалкам анлайн ільготную замову, такім чынам, не аформіць.
З 1 кастрычніка 2026 году ў Беларусі паўнавартасна працуе сэрвіс анлайн-замовы дроў, пэлеты сталі другім таварам на той самай плятформе. Улетку 2026 году ў краіне расло спажываньне пэлетаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…