• У справе страхоўкі. Як нас інфармуюць з Беластоку, беларускі дэпутат Ярэміч зрабіў на гэтых днях інтэрвэнцыю да Ваяводы ў Беластоку ў справах непамерна высокой страхоўкі сялянскіх будынкаў і прадбачанага сялянамі прымусовага сьцягаваньня страхавых складак. Ваявода запэўніў, што да пасьля жніва ня будзе праводзіцца прымусовае сьцягаваньне страхавых складак і ня будуць зьбірацца пэні за спозьненую сплату складкі.
Апрача таго, як мы ўжо паведамлялі нашых падпішчыкаў раней, павінна быць усім вядома, што ў выпадках, калі будынкі былі ацэнены надта высака, то гаспадары цэлай вёскі маюць права дамагацца паўторнай ацэнкі сваіх будынкаў—і гэта будзе зроблена. Паўторная ацэнка будзе адбывацца пры ўчасьці таксатараў і прадстаўнікоў паважаных у гміне ці ў вёсцы асобаў, прычым будзе мець вялікае значэньне заява солтыса і уласьніка будынкаў, а роўна даныя з ранейшых перадваенных страхавых дакумэнтаў.
У кожным разе страхавая складка не павінна перавышаць перадваенных складак („Przewodnik Ubezpieczeniowy“), і выносіць ня больш 6—10 злотых у год.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…