Экспрэс-дастаўка аптэчных тавараў запрацавала па ўсёй Беларусі: заказ цяпер можна атрымаць у любым населеным пункце краіны. Сэрвіс запусьцілі РУП «Белфармацыя» і РУП «Белпошта», паведамілі ў Мінздраве. Там называюць запуск часткай праграмы па павышэньні даступнасьці лекаў.
Да дастаўкі даступныя безрэцэптурныя лекі зь пераліку Мінздрава, а таксама сродкі для прыгажосьці, здароўя і догляду. Возяць толькі тыя пазыцыі, якія павінны захоўвацца пры тэмпературы не ніжэй за 15°С.
Рэцэптурныя прэпараты на дом замовіць нельга: іх можна забраніраваць на сайце, але забраць трэба ў аптэцы. Не дастаўляюць і лекі з аб'ёмнай доляй этылавага сьпірту звыш 25%.
Хто аплачвае дастаўку і колькі яна каштуе, пакуль невядома, як і тэрміны дастаўкі ў аддаленыя населеныя пункты.
Для пакупнікоў працуе адзіны нумар 169: па ім можна атрымаць кансультацыю спэцыяліста і аформіць дастаўку, не выходзячы з дому.
Анлайн-продаж лекаў у Беларусі ідзе з траўня 2023 году, калі запрацавала першая дзяржаўная інтэрнэт-аптэка. У сакавіку 2025 году запусьціўся анлайн-сэрвіс заказу і дастаўкі лекаў і БАДаў у рэжыме тэставаньня.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…