Культура

Беларуская журналістка Тацяна Ашуркевіч стала ляўрэаткай Stringer Awards 2026

На прэмію прэтэндавалі амаль 800 кандыдатаў з усяго сьвету. Вясной Ашуркевіч увайшла ў лік 25 фіналістаў, у лістападзе яе назвалі адной зь пераможцаў.

Беларуская журналістка Тацяна Ашуркевіч стала ляўрэаткай Stringer Awards 2026

Беларуская журналістка Тацяна Ашуркевіч стала ляўрэаткай The Stringer Awards 2026 у намінацыі за сьмеласьць у журналістыцы. У лістападзе яе назвалі адной зь пераможцаў прэміі.

Імёны ляўрэатаў апублікавалі The Washington Post, The New York Times і The Guardian. На прэмію прэтэндавалі амаль 800 кандыдатаў з усяго сьвету. Вясной Ашуркевіч увайшла ў лік 25 фіналістаў.

Ашуркевіч удзельнічала ў расьсьледаваньні Politico пра таемную праграму Беларусі па падрыве Эўразьвязу, апублікаваным 22 студзеня 2025 году. 22 ліпеня 2025 году выйшла расьсьледаваньне The Insider «We must not say it’s for the war», якое яна напісала ў суаўтарстве з Раманам Дабрахотавым і Хрыстам Грозевым.

У верасьні 2026 году выйшла расьсьледаваньне Pulitzer Center пра расейскую ІІ-прапаганду, напісанае разам з Грозевым. Сярод яе работ таксама матэрыял Tagesspiegel да Дня свабоды прэсы і рэпартаж Veridica ад 1 траўня 2024 году пра жыцьцё Харкава пад расейскімі ракетнымі ўдарамі.

У лістападзе 2025 году Ашуркевіч аб’явілі ў росшук у Расеі.

Каментары