Палітыка Міжнародныя адносіны

Грамадзянін Беларусі пацярпеў пры атацы дрона ў Бранскай вобласьці

Паводле зьвестак МЗС Беларусі, усяго ў аўтамабілі пацярпелі трое. Стан беларуса стабільны, ён знаходзіцца ў раённай бальніцы.

Грамадзянін Беларусі пацярпеў пры атацы дрона ў Бранскай вобласьці

У Злынкаўскім раёне Бранскай вобласьці Расеі ў выніку атакі бесьпілётніка па легкавым аўтамабілі траўмаваныя тры чалавекі, сярод іх грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Пацярпелага даставілі ў Злынкаўскую цэнтральную раённую бальніцу, яму аказваюць неабходную мэдычную дапамогу. Яго стан стабільны.

Аддзяленьне пасольства Беларусі ў Смаленску, паводле паведамленьня дыпляматычнага прадстаўніцтва, падтрымлівае пастаянны кантакт зь мясцовымі ўладамі і мэдычнай установай, дзе знаходзіцца пацярпелы.

Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вольфовіч параіў беларусам устрымлівацца ад паездак у памежныя вобласьці Расеі.

Раней МЗС Беларусі абвінаваціў Украіну ў наўмысным удары па грузавіку.

Каментары