У ноч на 17 лістапада, пачынаючы з 18:00 16 лістапада, расейскія войскі нанесьлі камбінаваны ўдар па тэрыторыі Украіны. Трапленьні сродкаў паветранага нападу зафіксаваныя на 44 лякацыях.
У атацы ўжывалі балістычныя ракеты «Іскандэр-М», «Цыркон» і С-400, запушчаныя з Бранскай, Варонежскай, Курскай і Растоўскай абласьцей Расеі. Крылатыя ракеты «Іскандэр-К» пускалі з Курскай, Растоўскай і Арлоўскай абласьцей, а кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/Х-69 — зь Белгародзкай вобласьці.
Да атакі прыцягнулі 306 ударных бесьпілётнікаў тыпу Shahed, 92 зь якіх рэактыўныя, а таксама дроны «Гербэра», S8000 «Бандэроль»/«Дань-Т» і апараты-імітатары тыпу «Пародыя». Пускі фіксавалі з напрамкаў Арла, Курска, Прыморска-Ахтарска, Шаталава, Мільлерава, а таксама з акупаваных Данецка і Гвардзейскага ў Крыме.
Да адбіцьця нападу прыцягваліся авіяцыя, зэнітныя ракетныя войскі, падразьдзяленьні радыёэлектроннай барацьбы і бесьпілётных сыстэмаў, а таксама мабільныя агнявыя групы Сіл абароны Украіны. Паводле папярэдніх зьвестак на 12:00 17 лістапада, пацьверджана зьнішчэньне або падаўленьне трох ракетаў Х-59/Х-69, трох апаратаў «Бандэроль»/«Дань-Т» і 205 дронаў тыпу Shahed (48 зь іх рэактыўныя), «Гербэра» і іншых мадыфікацыяў.
Вынікі працы па крылатых ракетах і яшчэ па 60 ударных дронах удакладняюцца. У Паветраных сілах Украіны заявілі, што атака працягваецца, і заклікалі грамадзянаў выконваць правілы бясьпекі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…