Культура Музыка

Дуэт Sw@da x Niczos выпусьціў альбом «RYT-M» з удзелам беларускіх аўтараў

Запіс прайшоў у Беластоку і Бельску-Падляскім. Тур у падтрымку альбома пачнецца ў чацьвер, 19 лістапада, у Беластоку.

Дуэт Sw@da x Niczos выпусьціў альбом «RYT-M» з удзелам беларускіх аўтараў

Падляшскі дуэт Sw@da x Niczos прадставіў новы студыйны альбом «RYT-M». Ён ужо даступны для праслухоўваньня. Запіс прайшоў у Беластоку і Бельску-Падляскім, да працы над рэлізам далучыліся многія беларускія аўтары.

Тур у падтрымку альбома пачнецца ў чацьвер, 19 лістапада, у Беластоку. Дуэт называе яго маштабным і дае яму назву «РЫТм». Беласток — сталіца Падляшша, дзе гістарычна жыве шмат беларусаў і сфармавалася адна з найбуйнейшых беларускіх дыяспараў.

Назва «RYT-M» адсылае адначасова да рытуалу і да танца. Альбом апісваюць як шматвымерную гісторыю пра сьмерць, каханьне, складаныя эмоцыі і ачышчэньне, што сыходзіць каранямі ў традыцыі Падляшша і адкрытая сучаснаму глябальнаму клюбнаму гучаньню. Тэксты напісаныя на падляшскай гаворцы.

Жанрава рэліз не трымаецца аднаго кірунку: вакол клюбнай электронікі музыкі зьмяшалі амапіяно, phonk, бразыльскі фанк, басовыя экспэрымэнты і дубстэп. Дуэт стварае сучасную музыку на падляшскім дыялекце беларускай мовы, і ў многім дзякуючы такім тэкстам стаў блізкі беларускай публіцы і папулярны ў яе.

Артысты кажуць пра сілу яднаньня людзей розных нацыянальнасьцяў на іх канцэртах і пра важнасьць прысутнасьці там беларусаў.

Першы поўнафарматны альбом «#ІНДАВУДЗ» з 11 трэкаў дуэт выпусьціў у лістападзе 2024 году. У лютым 2025 году трэк «Lusterka» трапіў у топ Viral Polska і Viral Ukraine на Spotify, а ў сьнежні 2025 году дуэт атрымаў намінацыю ў катэгорыі Muzyka popularna на прэміі Paszporty POLITYKI 2025.⁠[1]

Каментары