Культура Музыка

Мужчына згуляў Billie Jean на піяніна на Гомельскім вакзале, відэа набрала 1.4 мільёна праглядаў

Аўтар роліка ў TikTok, вядомы як Дальнабой Маэстро, расказаў, што кампазыцыі яго навучыў граць сьляпы музыка, зь якім ён вучыўся ў музычным вучылішчы.

Мужчына згуляў Billie Jean на піяніна на Гомельскім вакзале, відэа набрала 1.4 мільёна праглядаў

На Гомельскім вакзале мужчына згуляў на піяніна «Billie Jean» Майкла Джэксана. Ролік з выступам сабраў сотні тысяч лайкаў у TikTok, як паведамляюць прыватныя беларускія выданьні, што працуюць у краіне. Граў ён проста сярод вакзала.

Відэа апублікаваў карыстальнік TikTok, які называе сябе Дальнабой Маэстро. Паводле зьвестак плятформы, ролік набраў 1.4 мільёна праглядаў і 370 тысяч лайкаў.

Музыка расказаў, што гэтую кампазыцыю яго навучыў граць сьляпы таварыш, зь якім ён вучыўся ў музычным вучылішчы. Паводле яго словаў, гэтыя акорды яму дасталіся ад таго студэнцкага сябра.

Каментары