Дзяржава Заканадаўства

З 1 студзеня 2027 году ўладальнікам прыватных дамоў у Беларусі забароняць зьліваць сьцёкі за плот

Забарона датычыць септыкаў, лазьняў і летніх душавых. Яе ўстанаўлівае новая рэдакцыя Водага кодэкса, прынятая законам ад 1 чэрвеня 2026 году.

З 1 студзеня 2027 году ўладальнікам прыватных дамоў у Беларусі забароняць зьліваць сьцёкі за плот

З 1 студзеня 2027 году ў Беларусі пачне дзейнічаць новая рэдакцыя Водага кодэкса. Уладальнікам прыватных дамоў і дачных участкаў яна забараняе арганізоўваць скід сьцёкавых водаў за межы сваіх зямельных участкаў.

Уладальнікі дамоў і дачаў без цэнтральнай каналізацыі больш ня змогуць зьліваць ваду «за плот».

Кодэкс прама забараняе фізычным асобам, за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў, зьліваць усе віды сьцёкавых водаў за межы прадастаўленых ім участкаў.

З пачатку 2027 году нельга будзе выводзіць зьліўную трубу ў прыдарожную канаву, яр або на суседнюю тэрыторыю. Нельга будзе і адводзіць сьцёкі зь септыкаў, лазьняў і летніх душавых у кювэты, канавы і яры.

Пад забарону трапляюць выводы труб зь септыкаў, лазьняў, летніх душавых і сьці

Патрабаваньні ўсталяваныя Законам ад 1 чэрвеня 2026 году № 148-З, якім Водны кодэкс выкладзены ў новай рэдакцыі.

Пра будучыя зьмены нагадалі ў Расонскім райвыканкаме.

Каментары