З 13 лістапада ў Беларусі зьмяняецца парадак працы з кінутымі аўтамабілямі: зьмены ў законе набываюць моц у гэты дзень.
Раней камунальныя службы атрымлівалі інфармацыю толькі пра тое, хто зьяўляецца ўласьнікам пакінутага транспартнага сродку. Цяпер дзяржаўныя органы будуць перадаваць ім пашыраныя зьвесткі: пра рэгістрацыю аўтамабіля, пра парушэньні правіл дарожнага руху і пра страхоўку.
Зьвесткі пра ўладальнікаў, сярод якіх страхоўкі, штрафы і тэхагляд, перадаюцца, каб адправіць чалавеку паведамленьне. Згода саміх уладальнікаў на такую перадачу ў паведамленьнях не згадваецца.
Калі паведамленьне адпраўлена рэкамэндаваным лістом з апавяшчэньнем пра ўручэньне, а чалавек яго не атрымаў, на 10-ы каляндарны дзень пасьля адпраўкі ён лічыцца апавешчаным. Эвакуацыя магчымая і без атрыманьня ліста.
Тэрмін падачы заявы ў суд аб прызнаньні аўтамабіля безгаспадарным скарачаецца з 30 да 10 дзён.
Эвакуацыя патрэбная, бо кінуты транспарт замінае ўборцы вуліц і чыстцы сьнегу, а тэхнічныя вадкасьці з іржавых кузавоў і акумулятараў трапляюць у глебу і ваду. У гэтым годзе ўжо эвакуявалі 50 транспартных сродкаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…