Дзяржава Правы чалавека

«Вясна» ня ведае, дзе трымаюць 139 палітвязьняў

Статус палітвязьня на 19 лістапада маюць 887 чалавек. Праваабарончы цэнтар «Вясна» просіць паведаміць, калі камусьці вядома, дзе ўтрымліваюць гэтых людзей.

«Вясна» ня ведае, дзе трымаюць 139 палітвязьняў

Прапанаваць вокладку

Праваабарончы цэнтар «Вясна» заявіў, што яму невядома месцазнаходжаньне 139 палітвязьняў, і просіць дапамагчы высьветліць, дзе іх цяпер утрымліваюць. Паводле праваабаронцаў на 21 лістапада, зьвестак пра гэтых людзей ім і надалей бракуе.

На 19 лістапада статус палітвязьня маюць 887 чалавек.

Пасьля затрыманьняў і судоў лёс шматлікіх палітвязьняў застаецца невядомым. Праваабаронцы тлумачаць гэта тым, што ўлады часта хаваюць факты дадатковых рэпрэсіяў і ізалююць зьняволеных.

У зьняволеньні супраць палітвязьняў нярэдка ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы і павялічваюць тэрміны пакараньня. Праз закрытасьць пэнітэнцыярнай сыстэмы і ізаляцыю зьняволеных зьвесткі пра новыя справы і тэрміны не заўсёды даходзяць да праваабаронцаў.

Праваабаронцы просяць усіх, хто ведае, дзе ўтрымліваюць каго-небудзь з гэтых людзей, або мае зьвесткі пра новыя справы супраць іх, паведаміць пра гэта праз Telegram-канал.

Каментары