Грамадзтва

У элітным квартале DEPO ў Менску будзе 598 кватэраў, у продажы зараз 65

Паводле зьвестак забудоўшчыка, 410 кватэраў ужо паступілі ў продаж, яшчэ 188 — пакуль не. Кватэра, прададзеная ў кастрычніку, абышлася пакупнікам у 740 тыс. даляраў

У элітным квартале DEPO ў Менску будзе 598 кватэраў, у продажы зараз 65
Фота: kvartaldepo.by

Прапанаваць вокладку

Усяго ў элітным комплексе DEPO ў цэнтры Менску будзе 598 кватэраў, паведаміла незалежная экспэртка па жылой нерухомасьці Натальля Літоўская са спасылкай на зьвесткі забудоўшчыка. Будаўніцтва кварталу плянуюць скончыць у 2029 годзе.

Комплекс побач з плошчай Перамогі будуе група кампаніяў «А-100 Девелопмент». Працы пачаліся ў 2021 годзе.

Паводле зьвестак забудоўшчыка, у продаж ужо паступілі 410 кватэраў, або 68.6% ад агульнага аб'ёму. Зараз да пакупкі даступныя 65 кватэраў. Яшчэ 188 кватэраў у продаж не паступілі — гэта меней за траціну ад колькасьці, прадугледжанай праектам.

Паводле слоў Літоўскай, 32% кватэраў, купленых у 2026 годзе, набылі тыя, хто ўжо пабудаваў кватэру ў DEPO.

У кастрычніку кватэра ў DEPO стала самай дарагой з прададзеных за месяц у Беларусі. Пакупнікам яна абышлася ў 740 тыс. даляраў.

Гэта жыльлё плошчай каля 90 кв. м у адным зь першых дамоў на вуліцы Кісялёва. Першыя дамы зачыненага комплексу здалі ў канцы 2022 году. У верасьні самая дарагая зьдзелка таксама прыпала на DEPO: за 665 тыс. даляраў тады прадалі 210 м².

Забудоўшчык адкрывае продаж у першай сэкцыі дома Rotax 2: шэсьць паверхаў і 39 кватэраў плошчай ад 49 да 181 м². Кошты — каля 5000 даляраў за квадратны мэтар, у продаж пакуль паступілі 19 кватэраў.

Каментары