Расея ўзмацніла лябараторны кантроль за прадукцыяй трох беларускіх прадпрыемстваў, сярод іх дзьве птушкафабрыкі. Пра гэта сказана ў лісьце расейскага рэгулятара. У Расельгазнагляде ўдакладнілі, што кантроль узмацнілі празь першасныя парушэньні.
Баранавіцкая птушкафабрыка трапіла ў сьпіс праз дынітракарбанілід у курыных яйках. Гомельская птушкафабрыка — праз бактэрыі групы кішэчнай палачкі ў яйках.
Трэцяе прадпрыемства — цэх мясных паўфабрыкатаў шчучынскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Нагодай стаў антыбіётык азітраміцын у ялавічыне. Пад лябараторны кантроль гэтыя прадпрыемствы трапілі напярэдадні, 23 лістапада.
Для яечнага рынку гэта істотна: амаль увесь імпарт яек у Расею ў апошнія гады прыходзіцца на Беларусь. Узмоцнены кантроль азначае дадатковыя лябараторныя праверкі партыяў гэтых прадпрыемстваў. Ці будуць уведзены абмежаваньні на пастаўкі, пакуль невядома.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…