Грамадзтва

Дылер выставіў 10 рублёў за заліваньне вадкасьці для шкла: пакупніца зьдзівілася рахунку

У дакумэнце дылера на заліваньне вадкасьці адведзена 0.1 норма-гадзіны, або 6 хвілінаў. Сама вадкасьць каштавала 12.70 рубля.

Дылер выставіў 10 рублёў за заліваньне вадкасьці для шкла: пакупніца зьдзівілася рахунку

Прапанаваць вокладку

Аўтамабільны дылер ацаніў запраўку бачка вадкасьцю для шкла ў 10 рублёў, расказала карыстальніца Threads. Яна напісала, што разумее: гэта праца дылера, але зьдзівілася такой цане за 30 сэкундаў працы.

У дакумэнце з расцэнкамі, далучаным да допісу, на заліваньне вадкасьці для шкла адведзена 0.1 норма-гадзіны, гэта значыць 6 хвілінаў. Сама вадкасьць каштавала 12.70 рубля.

Аўтарка допісу адказала, што паводле паперы дылера гэта 6 хвілінаў, і прапанавала самім вырашыць, што бліжэй да рэальных лічбаў: 30 сэкундаў ці 6 хвілінаў.

Адзін з камэнтатараў запярэчыў, што праца займае 6 хвілінаў: трэба адчыніць дзьверы, замок капота, сам капот, банку і накрыўку бачка, уставіць лейку і наліць вадкасьць. Другі напісаў, што нарматыў уключае падрыхтоўку інструмэнту, паход на склад і чаканьне афармленьня дакумэнтаў, на ўсё сыходзіць 5—6 хвілінаў, а 10 рублёў — сьмешная сума.

Паводле слоў яшчэ аднаго карыстальніка, у дылера нельга выканаць працу «проста так», калі выпісваецца запчастка, а закрыць яе меней чым на 0.1 норма-гадзіны часта не дазваляе праграма. Норма-гадзіны, на яго думку, ня варта наўпрост параўноўваць з рэальным часам апэрацыі. Яшчэ адзін камэнтатар заўважыў, што кошт вадкасьці ў 12.70 рубля цалкам недарагі.

Каментары