У Менскай саборнай мячэці адбылася прэзэнтацыя выданьня «Каран з арабскім тэкстам і перакладам сэнсаў». Кніга выпушчана на беларускай мове. Яна ўтрымлівае паралельны арабскі тэкст, пераклад сэнсаў і камэнтары.
Над перакладам працавалі Аляксей Ісмаіл Крыўцоў і Давуд Радкевіч — імам менскай мячэці і намесьнік муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі. Да працы датычная і паэтка Аксана Спрынчан. Яна распавяла пра прэзэнтацыю ў сацсетках, згадала свае татарскія карані па лініі роду Канапацкіх і напісала, што рада быць датычнай да зьяўленьня Карана па-беларуску.
На прэзэнтацыі таксама паказалі факсіміле рукапісу перакладу 1686 году. Ці зьявіцца новае выданьне ў вольным продажы, пакуль невядома.
У 1686 годзе імам Менскай саборнай мячэці Урыяш ібн Ісмаіл Шлемовіч зрабіў поўны пераклад Карана на старабеларускую мову. Яго лічаць адным зь першых поўных перакладаў Карана на эўрапейскую мову.
Першыя спробы перакладу на сучасную беларускую мову рабілі яшчэ ў 1990-я, але тады галоўную кнігу ісламу перавялі фрагмэнтарна. У лютым 2021 году паведамлялі, што Каран перакладаюць на сучасную беларускую мову. Цяпер ёсьць поўная вэрсія.
Прэзэнтацыя прайшла ў рамках імпрэзаў да 630-годзьдзя першых паселішчаў татараў-мусульманаў у Беларусі. 18 лістапада ў Музэі кнігі пры Нацыянальнай бібліятэцы паказалі выставу рэдкіх ісламскіх кніг, напісаных арабскай вязьзю. У той жа дзень прадставілі факсіміле Менскага Т.
Выстава «Сьвяшчэнны Каран і кніжная спадчына мусульманаў Беларусі» працуе з 21 лістапада па 30 сьнежня. Арганізатары заяўлялі, што экспазыцыя ўпершыню аб’яднае дзьве пляцоўкі — Нацыянальную бібліятэку і Менскую саборную мячэць.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…