Палітыка Міжнародныя адносіны

Ле Пэн: у выпадку перамогі на выбарах 2027 году Францыя спыніць фінансавую дапамогу Украіне

Макрон заявіў, што скарачэньне рэсурсаў Украіны робіць уразьлівай усю Эўропу. Ле Пэн абвінаваціла прэзыдэнта ў тым, што за 10 гадоў ён разбурыў эканоміку краіны.

Ле Пэн: у выпадку перамогі на выбарах 2027 году Францыя спыніць фінансавую дапамогу Украіне
Фота: ru.interfax.com.ua

Прапанаваць вокладку

Марын Ле Пэн паабяцала спыніць фінансавую дапамогу Украіне не пазьней чым праз паўгода пасьля магчымай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі ў траўні 2027 году.

Пры гэтым, паводле яе слоў, у выпадку перамогі Парыж працягне аказваць Украіне вайсковую і гуманітарную дапамогу. Грошай на дадатковую фінансавую падтрымку ў Францыі, заявіла яна, няма. Ле Пэн паабяцала выканаць ужо ўзятыя абавязацельствы, у тым ліку па крэдыце Эўразьвязу для Украіны на 90 млрд эўра.

Пра гатоўнасьць сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Ле Пэн публічна сказала журналістам падчас выставы Made in France ў Парыжы.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон раскрытыкаваў ініцыятыву Ле Пэн. Ён заявіў, што тыя, хто хоча абмежаваць рэсурсы Украіны, хочуць прымусіць яе пайсьці на несправядлівы мір, рызыкуючы доўгатэрміновай уразьлівасьцю ўсёй Эўропы.⁠[1]

Макрон абвінаваціў лідарку французскіх ультраправых у дзеяньнях насуперак інтарэсам дзяржавы. Ён папярэдзіў, што спыненьне дапамогі ў выпадку яе перамогі прывядзе да ізаляцыі Францыі ў Эўропе. Апроч таго, ён параўнаў Ле Пэн з італьянскім палітыкам Матэо Сальвіні.

Ле Пэн у адказ абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў тым, што за 10 гадоў ён разбурыў эканоміку краіны.

Ле Пэн адмовілася ад запрашэньня Зяленскага наведаць Кіеў і заявіла, што ў лепшым выпадку гатовая сустрэцца зь ім у Бруселі. У кастрычніку 2026 году яна гаварыла пра гатоўнасьць прыехаць ва Ўкраіну для абмеркаваньня дапамогі.

У ліпені 2026 году Ле Пэн абвясьціла, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты ў 2027 годзе. У сакавіку 2025 году парыскі суд прысудзіў яе да 4 гадоў пазбаўленьня волі і забараніў займаць дзяржаўныя пасады цягам пяці гадоў. У верасьні 2026 году яна казала, што Францыя знаходзіцца ў надзвычайным фінансавым становішчы і ня можа дапамагаць Украіне.

Каментары