Палітыка Міжнародныя адносіны

Трамп хоча міру паміж Расеяй і Ўкраінай да студзеня, пакуль Кангрэс не перайшоў да дэмакратаў

Рэспубліканцы ў пачатку лістапада страцілі большасьць у Палаце прадстаўнікоў. Паводле FT, дэмакраты маюць намер узмацніць падтрымку Ўкраіны.

Дональд Трамп — Трамп хоча міру паміж Расеяй і Ўкраінай да студзеня, пакуль Кангрэс не перайшоў да дэмакратаў
На ілюстрацыі: Дональд Трамп

Прапанаваць вокладку

Адміністрацыя Трампа паведаміла ўкраінскім і эўрапейскім чыноўнікам, што хоча дамагчыся мірнага пагадненьня паміж Расеяй і Ўкраінай да студзеня, калі Кангрэс пяройдзе пад кантроль дэмакратаў. Гаворка ідзе пра пачатак студзеня 2027 году.

Пасланцы ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнэр, паводле суразмоўцы Kyiv Independent, папярэдзілі расейскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў, што цяперашні раўнд перамоваў можа стаць апошняй рэалістычнай магчымасьцю заключыць зьдзелку да зьмены палітычнай сытуацыі ў Вашынгтоне.

Рэспубліканская партыя, якую прадстаўляе Трамп, у пачатку лістапада страціла большасьць у Палаце прадстаўнікоў.

Паводле Financial Times, Вашынгтон імкнецца завяршыць перамовы да таго, як кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу пяройдзе да дэмакратаў, якія маюць намер узмацніць падтрымку Ўкраіны.

Каментары