Тэхналёгіі Гаджэты

«ГІППО» запусьціла Scan&Go: тавары можна сканаваць смартфонам проста ў зале

Аплаціць пакупкі можна ў дадатку або на касе самаабслугоўваньня. У якіх менавіта крамах функцыя працуе, пакуль невядома: тэхналёгія на пачатковай стадыі ўкараненьня.

«ГІППО» запусьціла Scan&Go: тавары можна сканаваць смартфонам проста ў зале

Прапанаваць вокладку

Сетка «ГІППО» запусьціла Scan&Go: пакупнікі могуць браць тавары з паліцаў, сканаваць штрыхкоды смартфонам і адразу складаць пакупкі ў пакет. Новая функцыя ўжо зьявілася ў дадатку сеткі. Выкладаць тавары на стужку і сканаваць іх нанова больш ня трэба.

Пасьля таго як штрыхкоды ўсіх тавараў у кошыку адсканаваныя, у дадатку трэба атрымаць QR-код для аплаты і адсканаваць яго на касе самаабслугоўваньня Scan&Go. Аплаціць пакупкі можна ў дадатку або на касе самаабслугоўваньня.

Аплату можна зрабіць у вылучанай зоне Scan&Go побач з касамі самаабслугоўваньня.

Купоны, карта ляяльнасьці і іншыя зьніжкі і бонусы разьлічваюцца на касе самаабслугоўваньня пасьля сканаваньня QR-кода.

Дадатак павінен аўтаматычна вызначыць бліжэйшы супэрмаркет паводле геалякацыі або прапанаваць выбраць яго са сьпісу даступных гандлёвых кропак. Паводле зьвестак сайта рытэйлера, у Менску працуе 22 крамы гэтай сеткі.

Тэхналёгія толькі на пачатковай стадыі ўкараненьня, і пакуль няма інфармацыі, у якіх крамах можна аплаціць пакупкі такім спосабам. Рытэйлер абяцае найбліжэйшым часам анансаваць запуск сэрвісу і паведаміць пералік крамаў і супэрмаркетаў, дзе ён будзе даступны.

Першыя водгукі пра функцыю ўжо зьяўляюцца ў сацыяльных сетках. Адзін з карыстальнікаў піша: «Будучыня ў беларускіх крамах надышла хутчэй, чым мы думалі. «ГІППО» ўкараняе Scan&Go: бярэш тавар з паліцы, сканаеш штрыхкод сваім смартфонам, кідаеш у сумку, плаціш у дадатку — і на выхад міма ўсіх чэргаў. Ніякага выкладаньня пакупак на стужку і паўторнай упакоўкі.»

Каментары