Пад Фаніпалем ідзе будаўніцтва другога ў Беларусі лягістычнага цэнтра Wildberries. Ён будуецца на ўчастку ў 40 га паміж горадам, вёскай Шпількі і дарогай М-14. Плошча цэнтра складзе 205 тыс. кв. м, гэта будзе самы буйны лягістычны аб'ект кампаніі ў краіне.
Будаўніцтва вядзе ТАА «ВБ Цэнтар-Эўразія». Праект прадугледжвае стварэньне да 6 тыс. працоўных месцаў. Для параўнаньня: у Фаніпалі жыве каля 19.1 тыс. чалавек.
Паводле афіцыйных зьвестак, інвэстыцыі ацэньваюцца ў 180 млн рублёў, гэта каля 60 млн даляраў. Адкрыць аб'ект плянуюць паэтапна ў 2027–2028 гадах. Участак прадастаўлены ў лістападзе 2025 году.
Пра пляны пабудаваць цэнтар у Фаніпалі плошчай 205 тыс. кв. м стала вядома ў ліпені 2025 году. Будаўніцтва пачалося ў студзені 2026 году. У сьнежні 2025 году Wildberries адкрыў новы сартавальны цэнтар у пасёлку Прывольны пад Менскам.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…