Дзяржава Бізнэс і прадпрымальніцтва

Wildberries зараз выкарыстоўвае адзін буйны склад — у «Вялікім камені» пад Менскам

Кампанія перабудавала мадэль у Расеі і практычна не выкарыстоўвае там буйныя склады. Склад у індустрыяльным парку займае 27 гектараў.

Wildberries зараз выкарыстоўвае адзін буйны склад — у «Вялікім камені» пад Менскам

Прапанаваць вокладку

У Wildberries зараз у працы толькі адзін буйны склад — у індустрыяльным парку «Вялікі камень», прыкладна ў 25 кілямэтрах ад Менска. Ён працуе на поўную магутнасьць.

Тацьцяна Кім заявіла, што кампанія перабудавала сваю мадэль у Расеі і там практычна не выкарыстоўвае буйныя склады. Паводле яе слоў, на гэты год плянавалі запуск вялікай колькасьці складскіх плошчаў, і кампанія спадзяецца, што сытуацыя стане больш стабільнай.

Аб’ект займае 27 гектараў, гэта склад катэгорыі А+. Ён здольны апрацоўваць больш чым у два разы больш пасылак, чым астатнія цэнтры кампаніі.

Пад Менскам на складзе ідзе актыўны набор пэрсаналу. У вакансіі абяцаюць ад 1500 да 6000 рублёў на месяц.

Хутка павінен запрацаваць маштабны комплекс у Казахстане: яшчэ ў гэтым месяцы павінен пачаць працу вялікі комплекс у Алматы.

У ліпені 2026 году Wildberries запусьціў лягістычны комплекс у «Вялікім камені» ў тэставым рэжыме, яго плошча каля 140 тыс. кв. м. Зь сярэдзіны ліпеня, паводле зьвестак на жнівень 2026 году, украінскія бесьпілётнікі атакуюць буйныя цэнтры выкананьня заказаў кампаніі.

Каментары