За дзевяць месяцаў 2026 году беларускія банкі выдалі насельніцтву льготных крэдытаў на куплю айчынных тавараў на 1.9 млрд рублёў, паведамляе банкаўскае выданьне. Гэта амаль удвая болей, чым за ўвесь 2025 год: тады сума такіх пазыкаў склала 960 мільёнаў рублёў. Праграму льготнага крэдытаваньня працягнулі да канца 2026 году.
Толькі за ліпень – верасень беларусы атрымалі каля 900 млн рублёў такіх крэдытаў. Доля абавязкаў па льготных крэдытах у агульным аб'ёме спажывецкага крэдытаваньня за студзень – верасень склала 17.1%. Найбольш актыўна льготныя крэдыты бяруць на мэблю.
Да жніўня 2026 году за першае паўгодзьдзе банкі выдалі 1 млрд рублёў такіх крэдытаў. У чэрвені 2026 году паведамлялася, што з запуску праграмы аформлена звыш 280 тысяч крэдытных дамоваў.
Праграма «На родныя тавары» запрацавала 4 студзеня 2024 году. Крэдыты па ёй выдае Беларусбанк. Стаўка — 4% гадавых, тэрмін — да трох гадоў, сума — да 500 базавых велічыняў (22500).
З красавіка 2026 году пералік вытворцаў скасавалі: цяпер пад праграму трапляе любы тавар, выраблены ў Беларусі і які мае сэртыфікат БелТПП. Рост аб'ёмаў прыйшоўся на пэрыяд пасьля гэтай зьмены.
Экспэрты тлумачаць попыт нізкай стаўкай, якая робіць куплю айчынных тавараў выгадней. У пераліку на аднаго жыхара выдадзеныя за дзевяць месяцаў 1.9 млрд рублёў — каля 209 рублёў.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…