Дзяржава Суды

Менскі суд прызначыў 14 гадоў калёніі былому супрацоўніку КДБ з польскім грамадзянствам

Акрамя тэрміну, суд прызначыў штраф у 22000 рублёў. Сутычку затрымалі ў красавіку пасьля прыезду з Польшчы, дзе ён жыў некалькі гадоў.

Менскі суд прызначыў 14 гадоў калёніі былому супрацоўніку КДБ з польскім грамадзянствам

Прапанаваць вокладку

Менскі гарадзкі суд 19 лістапада прызнаў былога супрацоўніка КДБ Ігара Сутычку вінаватым у «здрадзе дзяржаве» (артыкул 356 Крымінальнага кодэксу) і прызначыў яму 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Акрамя тэрміну, суд прызначыў штраф у 22000 рублёў.

Сутычку 39 гадоў, ён мае беларускае і польскае грамадзянствы. Праваабарончы цэнтар «Вясна» яшчэ 1 ліпеня прызнаў яго палітвязьнем.

Сутычку затрымалі 10 красавіка 2026 году, пасьля таго як ён прыехаў у Беларусь з Польшчы, дзе жыў некалькі гадоў. Яму інкрымінавалі артыкул 356 Крымінальнага кодэксу — «здрада дзяржаве».

Тэрмін у 14 гадоў прызначалі і раней: у ліпені 2024 году Берасьцейскі абласны суд прысудзіў Тамаша Берозу да 14 гадоў пазбаўленьня волі.

Сутычка працаваў у беларускім КДБ, але каля 10 гадоў таму звольніўся і заняўся праграмаваньнем.

Каментары