Грамадзтва

Аўтобус Магілёў — Познань: квіткі па 220 рублёў у продажы з 24 лістапада

Аўтобус ідзе празь Менск і пункт пропуску «Бераставіца», а потым празь Беласток і Варшаву. Выезд з Магілёва — у 19:45.

Аўтобус Магілёў — Познань: квіткі па 220 рублёў у продажы з 24 лістапада

Прапанаваць вокладку

З 24 лістапада на сайце і ў дадатку Атласбас можна купіць квіткі на аўтобус «Магілёў — Познань». Рэйс — адзін з самых працяглых зь Беларусі: маршрут займае больш за 1000 км.

Аўтобус заяжджае ў Менск, Баранавічы, Слонім і Ваўкавыск. У Польшчы прыпынкі прадугледжаныя ў Беластоку і Варшаве, таксама аўтобус заяжджае ў Лодзь.

Мяжу аўтобус праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца», паведамляе сэрвіс. Як лічыцца, там можна прайсьці мяжу хутчэй, чым у «Берасьці».

З Магілёва аўтобус адпраўляецца ў 19:45, зь Менску — у 22:45. У дарозе, калі на мяжы ня будзе затрымак, ён праводзіць 18 гадзінаў.

Квіток на ўвесь маршрут каштуе 220 рублёў.

Каментары