«Наша Ніва» (у сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі — так яе назвалі беларускія ўлады) апублікавала вялікае інтэрвію адміністратара Telegram-канала «Беларуская агентура». Сапраўднага імя ён не раскрыў і прапанаваў называць яго «Віктарам».
Канал глядзіць шматгадзінныя стрымы Сяргея Пятрухіна і Сяргея Ціханоўскага, зьбірае фэйкі і недарэчныя заявы, а потым пераўтварае іх у жарты і допісы ў стылі зводкі спэцслужбаў. Аўдыторыя пакуль невялікая: 350 падпісчыкаў.
Паводле слоў адміністратара, яму няма трыццаці. Ён сьцьвярджае, што жыве ў Літве і разам зь некалькімі аднадумцамі «падсьвятляе» дзейнасьць пэўнага пласта беларускай палітычнай эміграцыі. Дачыненьня да сілавых структураў, заявіў ён, ня мае.
Назва канала, паводле яго слоў, зьявілася дзякуючы Зянону Пазьняку, які часта казаў слова «агентура».
Самую гучную частку палітычнай эміграцыі адмін называе «сьвядомымі» (у арыгінале — «сьвядаміты»). Ён сьцьвярджае, што ўся іх дзейнасьць будуецца на нянавісьці без канструктыўных прапановаў. Незалежныя мэдыя, паводле яго слоў, пераважна ігнаруюць гэтую зьяву і ня хочуць уступаць зь імі ў палеміку.
Пазьняка адмін дакарае ў тым, што той амаль трыццаць гадоў не жыве ў Беларусі, але з сур'ёзным выглядам працягвае тлумачыць, што адбываецца ў краіне.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…