Палітыка Міжнародныя адносіны

Амбасада Польшчы ў Менску на паўтара месяца спыніць прыём заяваў па «карце паляка»

Паўза будзе з 1 сьнежня 2026 году па 17 студзеня 2027 году. Консульскі аддзел тлумачыць яе арганізацыйнымі прычынамі, як і жнівеньскую.

Амбасада Польшчы ў Менску на паўтара месяца спыніць прыём заяваў па «карце паляка»

Прапанаваць вокладку

Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Менску ня будзе прымаць заявы па пытаньнях «карты паляка» з 1 сьнежня 2026 году па 17 студзеня 2027 году. Гэта тычыцца беларусаў, якія хочуць атрымаць карту або падоўжыць тэрмін яе дзеяньня, паведамляе ўрадавы сайт Польшчы.

З такой жа фармулёўкай консульскі аддзел не прымаў адпаведныя заявы сёлета з 1 па 31 жніўня. Цяперашняя паўза амаль у паўтара разы даўжэйшая за жнівеньскую.

«Карта паляка» — афіцыйны польскі дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць чалавека да польскага народу. Ён выдаецца грамадзянам краінаў былога СССР без польскага грамадзянства, але з польскімі каранямі. Карта не зьяўляецца ні грамадзянствам, ні дазволам на жыхарства. Паводле афіцыйнай статыстыкі, яе могуць мець больш за 170000 беларусаў.

Каментары