Дзяржава Фінансы

Праз магчымую ўцечку плацежных дадзеных беларусам блякуюць карты і прапануюць перавыпуск

Першыя паведамленьні пра абмежаваньні зьявіліся 18 лістапада. У некаторых кліентаў за адзін вечар перасталі працаваць адразу дзьве карты розных банкаў.

Праз магчымую ўцечку плацежных дадзеных беларусам блякуюць карты і прапануюць перавыпуск

Прапанаваць вокладку

Трымальнікі картаў Visa і Mastercard беларускіх банкаў сутыкнуліся з масавымі блякаваньнямі, зьвязанымі з апэрацыямі ў Польшчы. Праблема закранула кліентаў прынамсі шасьці банкаў, уключна з «Прыорбанкам», «Беларусбанкам», «Альфа-Банкам» і «БСБ Банкам».

Некаторыя кліенты пачалі атрымліваць паведамленьні пра абмежаваньні па сваіх картах з 18 лістапада. Кліенты некалькіх банкаў атрымліваюць апавяшчэньні пра блякаваньне праз магчымую ўцечку плацежных зьвестак. Апавяшчэньні прыходзяць трымальнікам картаў «Прыорбанка», «БСБ Банка», «Альфа-Банка», «Беларусбанка», «Тэхнабанка» і «МТБанка».

На плятформе замежнага плацежнага сэрвісу, празь які праводзяць аплату пакупак і падпісак, адбыўся кібэрінцыдэнт, які мог прывесьці да ўцечкі зьвестак. Visa і Mastercard перадалі банкам інфармацыю пра скампрамэтаваныя карты. Карты нечакана перастаюць працаваць, а банкі спасылаюцца на магчымую ўцечку плацежных зьвестак.

Пра нечаканыя абмежаваньні паведамляюць карыстальнікі ў сацсетках. Інфармацыю пра блякаваньні пацьвярджаюць і крыніцы ў банкаўскім сэктары. Многія карыстальнікі абураныя: яны не разумеюць, чаму звыклы сродак аплаты перастаў працаваць і за што менавіта іх карты заблякавалі.

Адзін з карыстальнікаў распавёў: «У мяне за вечар мінус карты “Прыора” Visa і “БСБ” Mastercard. Імгненныя блякаваньні без якога-кольвек папярэджаньня! У абодвух выпадках банкі спасылаюцца на апавяшчэньне пра “кампрамэтацыю карты” ад плацежных сыстэмаў». Афіцыйна сытуацыю пракамэнтаваў «БСБ Банк».

Банкі блякуюць асобныя карты, а некаторым карыстальнікам давядзецца перавыдаць карту. Трымальнікі картаў паведамляюць, што рахункі блякуюць без папярэдняга апавяшчэньня і прапануюць перавыдаць карту, спасылаючыся на апавяшчэньні ад плацежных сыстэмаў. У некаторых за адзін вечар «зьляцелі» адразу дзьве карты розных банкаў.

Каментары