У ноч на 20 лістапада карыстальнікі ў Беларусі масава скардзіліся на перабоі ў працы Telegram, YouTube, Instagram і іншых сацсетак. Першыя скаргі на YouTube паступалі па стане на 23:45 па мясцовым часе ў чацьвер, 19 лістапада 2026 году.
Карыстальнікі пісалі, што не загружаліся відэа і стужкі, не адпраўляліся паведамленьні. Праблемы закранулі таксама TikTok і Discord. Найбольш скаргаў было на Discord — каля 3 тысяч за суткі.
Пры гэтым банкі, маркетплэйсы, дзяржаўныя сайты і нават Viber працавалі нармальна. Да раніцы сэрвісы аднавіліся. Прычына збою не названа.
Скаргі на Instagram паступалі пераважна зь Менску, а таксама зь Берасьцейскай, Менскай, Віцебскай і Гомельскай абласьцей. Карыстальнікі паказвалі на цяжкасьці з загрузкай кантэнту, адкрыцьцём профіляў і адпраўкай паведамленьняў. На YouTube скардзіліся таксама на цяжкасьці з загрузкай кантэнту.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…