Колькасьць акаўнтаў беларусаў у сацыяльных сетках за год вырасла на 19.7% і дасягнула 9.14 млн, што складае 102% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Гэта вынікае са справаздачы Digital Global Overview Report. Аўдыторыя сацсетак у Беларусі за тры гады вырасла ўдвая.
Самай папулярнай сацсеткай застаецца TikTok: яго ахоп складае 9.14 млн чалавек, на 1.5 млн (19.7%) больш, чым годам раней. Карыстальнікаў у яго ўдвая больш, чым у другой па папулярнасьці плятформы.
Сярод браўзэраў абсалютны лідар — Google Chrome: на яго прыпадае 60.2% прагледжаных старонак. Доля Safari складае 12.7%, Yandex — 9.76%, Opera — 6.41%, Edge — 4.72%.
Першае месца сярод нейрасетак у беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў займае не ChatGPT.

Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…