Дзяржава Фінансы

Плацельшчыкаў НПД абавязалі плаціць 45 рублёў у месяц нават без даходу

Для пэнсіянэраў мінімальная сума складае 18 рублёў. Тры няўплаты запар дазваляюць падатковай спыніць прымяненьне НПД.

Плацельшчыкаў НПД абавязалі плаціць 45 рублёў у месяц нават без даходу

Прапанаваць вокладку

З 1 ліпеня 2026 году для плацельшчыкаў падатку на прафэсійны даход уведзены абавязковы мінімальны падатак. Падатак на прафэсійны даход (НПД) — спэцыяльны рэжым для фізычных асобаў, якія зьдзяйсьняюць самастойную прафэсійную дзейнасьць без наймальніка і прыцягненьня іншых асобаў.

Паводле афіцыйных зьвестак, мінімальны падатак складае 45 рублёў у месяц. Для пэнсіянэраў ён роўны 18 рублёў: на 27 рублёў меней, то бок агульная стаўка вышэйшая на 150%.

Плаціць трэба нават пры нулявым даходзе і адсутнасьці чэкаў. Гэта значыць, чалавек, які нічога не зарабіў, усё роўна павінен дзяржаве штомесячную суму.

Падатковы орган мае права спыніць прымяненьне НПД, калі плацельшчык тры разы запар не заплаціць налічаны падатак. У гэтым выпадку падатковая прымусова пазбаўляе яго статуса плацельшчыка на паўгода.

Каб спыніць працу, плацельшчык абавязаны зьняцца з уліку ў наладах прыкладаньня, а ня проста выдаліць яго з тэлефона. Калі чалавек не вядзе дзейнасьці, не фармуе чэкі і не зьняўся з уліку, да ўплаты будзе налічана 45 рублёў — штомесячная мінімальная сума падатку.

Каментары