Палітвязьня Эдуарда Бабарыку, імаверна, перавялі на турэмны рэжым. Пра гэта піша «Вясна», якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Паводле яе крыніц, у маі 2026 году яму пагоршылі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым у СІЗА-1 Горадні.
Зьвесткі супярэчлівыя. Спачатку паведамлялі, што ў маі Бабарыку пагоршылі пакараньне і перавялі ў сьледчую турму №1 Горадні, але неўзабаве іншая крыніца перадала, што ён па-ранейшаму ў папраўчай калёніі №8 у Оршы. У якую менавіта ўстанову яго перавялі, не пацьверджана.
Эдуард Бабарыка знаходзіцца ў зьняволеньні амаль шэсьць з паловай гадоў. За гэты час яго двойчы судзілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса — за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Першы раз яму дадалі два гады пазбаўленьня волі, прысуд па другой справе невядомы.
Ён сын Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта ў 2020 годзе. Да затрыманьня ў чэрвені 2020 году Эдуард узначальваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэньне бацькі кандыдатам, а раней кіраваў краўдфандынгавымі плятформамі Ulej і MolaMola. Віктар Бабарыка пра сына, які знаходзіцца ў турме, сказаў: «Так, ён у закладніках» (пераклад).
У ліпені 2023 году Эдуарду Бабарыку прызначылі 8 гадоў калёніі за распальваньне варожасьці і іншыя злачынствы. У ліпені 2024 году яму дадалі паўтара году пазбаўленьня волі па артыкуле 411.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…