Сбер Банк часова прыпыніў прыём банкнотаў наміналам 5 і 20 рублёў у частцы банкаматаў у Менску. Купюры ў 5 рублёў перасталі прымаць у васьмі прыладах, купюры ў 20 рублёў — у адной.
Абмежаваньні ўведзены, паводле заявы Сбер Банка, каб не дапусьціць перапаўненьня банкаматаў, аптымізаваць іх працу і забясьпечыць бесьперабойнае абслугоўваньне кліентаў. Банк рэкамэндуе карыстацца суседнімі банкаматамі, дзе прыём не абмежаваны, або праводзіць апэрацыі ў любым аддзяленьні, якое аказвае касавыя і разьліковыя паслугі. Калі абмежаваньні здымуць, банк не паведаміў.
Купюры ў 5 рублёў часова не прымаюць у банкаматах па адрасах: вул. Еўфрасіньні Полацкай, 1; вул. Прытыцкага, 156; пр. Дзяржынскага, 26; пр. Незалежнасьці, 32А-8; вул. Маякоўскага, 6; вул. Пятра Мсьціслаўца, 13; Партызанскі праспэкт, 56-21 і бульвар Мулявіна, 6.
У банкамаце на бульвары Мулявіна, 6 дадаткова прыпынілі прыём банкнотаў у 20 рублёў.
У студзені 2026 году банк ужо абмяжоўваў папаўненьне картак банкнотамі ў 5 рублёў у шэрагу банкаматаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…