Беларус па імені Сяргей купіў два квіткі на канцэрт гурту «Пікнік» у Палацы Рэспублікі за 490 рублёў, але праз праблемы са здароўем вырашыў іх вярнуць. У касе яму паведамілі, што вернуць толькі 75% кошту.
Сяргей расказаў, што ў пачатку сьнежня яму прапанавалі легчы ў бальніцу, таму на канцэрт 5 сьнежня ён пайсьці не зможа. Паводле яго слоў, ён непрацуючы пэнсіянэр, а каля 120 рублёў, якія ў касе ўтрымалі, для яго значная сума.
Ён заявіў: «Цяпер атрымліваецца, што, калі яны зноў прададуць гэтыя квіткі, іх даход яшчэ болей павялічыцца. Па-мойму, гэта несправядліва.»
У Палацы Рэспублікі патлумачылі, што паводле артыкула 217 Кодэксу аб культуры квіток можна вярнуць не пазьней чым за каляндарны дзень да мерапрыемства. Пакупніку павінны кампэнсаваць не менш за 75% кошту без уліку дадатковых збораў, выняткаў з гэтага правіла заканадаўства не прадугледжвае.
Спэцыялісты Палаца ўдакладнілі: «Лякальным прававым актам Палаца Рэспублікі ўстаноўлена, што пакупніку вяртаюць 75% кошту ўваходнага квітка,».
У касе дадалі, што ў суму вяртаньня не ўваходзяць камісійны збор апэратараў электронных квіткоў, плата за браніраваньне і іншыя зборы, не ўключаныя ў кошт квітка.
Поўны кошт квітка вяртаюць, калі мерапрыемства скасавалі, замянілі іншым, зьмянілі яго час, месца або склад удзельнікаў ці адмовіліся ад яго правядзеньня. Хвароба пакупніка ў гэты пералік не ўваходзіць.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…