На катэгарычную адмову міністра Замойскага адказаць па сутнасьці пералічаных у ноце з 10 мая фактаў нарушэньня правоў меншасьцяў, забясьпечаных Рыжскім Трактатам, Чычэрын рэагаваў 4/VI. новай нотай, у якой таксама катэгарычна сьцьвярджае, што гэтая адмова польскага міністра зьяўляецца новым нарушэньнем 7 арт. Трактату, проці чаго і заяўляў новы пратэст. „А дзеля таго, што пералічаныя ў радавым пратэсьце факты ўціску меншасьцяў у Польшчы ўжо агульна вядомыя і знайшлі пацьверджаньне ў радзе міжнародных выступленьняў“, Чычэрын піша, што „справу можна прызнаць зусім высьветленай, і дзеля таго ўрад ССРР лічыць далейшую дыскусію непатрэбнай“…
10 чэрвеня п. мін. Замойскі ізноў заявіў у адказнай ноце, што польскі ўрад моцна стаіць на тым, што арт. 7 Трактату не дае права ССРР да інтэрвэнцыі і заступніцтва ў справе нацыянальных меншасьцяў, і таксама прызнае далейшую дыскусію лішняй.
Можна толькі падзівіцца, на што запраўды уложаны гэты нефартунны арт. 7 Трактату, калі ён, як аўтарытэтна тлумачыць п. Замойскі адімя ўсяго польскага ўраду,—не дае нікому ніякіх „uprawnień“?!.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…