Нярэдка можна пачуць ад сяляніна скаргу на тое, што ў яго яблыня або дуліна вырасла „вышэй лесу”, а не дае плоду, або дае ды зусім мала.
Такія непладлівыя, ялавыя дрэвы зазвычай бываюць тады, калі яны растуць на надта сытным грунце, а асабліва яшчэ тады, калі мейсца прыніжкаватае і на яго маецца сьцёк жыжка з хлявоў. Маючы зашмат спажыву, дрэва што год дае многа сукоў, хутка ідзецца ўгару і не закладываецца пладавых пупышак. Гэткім парадкам мяблыня або дуліна можаць пражыць гадоў дваццаць і не даваць пладоў.
Каб прымусіць такое ялавое дрэва даваць плады, вясковыя садоўнікі радзюць „запусьціць у дрэва гніль”. Іначай кажучы, з здаровага дрэва зрабіць хворае. Гніль запускаюць яны так: у стволе дрэва аж да самага сэрца выкручываюць сьвярдлом некалькі дзірак, якія з часам загніваюць, а ад іх гніль пераходзіць на ўсё дрэва. Праўда, пасьля гэтай апарацыі, дрэва, прадчуваючы сваю хуткую сьмерць, пачынаецъ даваць надта многа плоду, але за тое цераз колькі гадоў зсыхаець.
Лепшы спосаб прымусіць ялавое дрэва даваць плады будзе такі.
У восень або раньняй вясной кругом дрэва на адлегласьці аршына 1½—3, уважаючы па велічыні дрэва, (чым дрэва меншае — тым бліжэй і наадварот) капаецца канава глыбінёю на аршын, усе карэньня, якія будуць спатыкацца, перасякаюцца тапаром, стараючыся, каб не пашчапаць каранёў. Канцы адсечаных каранёў лепей абраўняць нажом. Пасьля вырытая яма засыпаецца зямлёй ізноў.
Дрэва, страціўшы гэткім парадкам большую частку каранёў, меней дастанець з зямлі спожыву, ня будзе так буйна расьці і закладзець к другому году многа пладовых пупышкаў. Калі-ж гэтыя пупышкі запатрабуюць спожыву на рост пладоў, да гэтага часу адсечаныя карані пусьцяць ад сябе шмат маладых каранькоў, якія і дадуць дрэву спажыў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…