„Першага мая ў Коссаў прыедуць аратары будзе што-то“,—як віхрам пранеслося па ўсіх акалічных вёсках. Усюды, куды вы ні зайдзеце, ці ў гурток старых, ці ў гурток баб, альбо гурток моладзі—усюды чутны былі гутаркі, аб першым траўні. У кожнай вёсцы пасьля прывітаньня пыталіся: „ну, як будуць сьвяткаваць першае мая?“
Неўважаючы на тое, што першае мая папала як раз ў самы гарачы мамэнт веснавое працы, усё такі народ, кінуўшы усё, пацягнуўся ў мястэчка. Ішлі больш пехатой.
З самага раньня мястэчка пачало напаўняцца народам (гэта як раз папала ў кірмашны дзень, і дзеля гэтага паліцыя не выганяла народу з места). На тварах усіх можна было чытаць выжыданьне, але ніхто не стараўся паказаць від, што ён чагосьці чакае. Рабілася гэта дзеля таго, што паліцыя ўвесь дзень шукала „няпэўных“ людзей.
Ад раньня хлопцы й дзяўчаты пачалі гурткамі зьбірацца па чалавек 4—5, як і заўсёды. Жандары усе гэтыя гурткі, як толькі дзе убачаць, гналі, да пана камэнданта й „казы“.
К поўдню увесь народ быў перапалохан арыштамі, але, не уважаючы на усё гэта, да самага вечара нерасхадзіўся,—усё чакаў: ось, да ось прыедзе аратар! Але гэтак і недачакаўся. З цяжкім, прыдушаным настраеньнем стаў расхадзіцца народ па вёсках.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…