Магілёўскі музэй пачаў істнаваць у 1919 годзе. У склад яго ўвайшлі: музэйны фонд бышага Магілёўскага губ. архіву, бышая царкоўна археолёгічная схоўніца і прыродазнаўчы музэй бышага Магілёўскага земства. Гэты асноўны фонд быў папоўнены розными мастацкімі рэчамі з маемасьці магілёўскай буржуазеі і са складаў Магілёўскай Рады Нар. Гаспадаркі.
Цяпер музэй мае гэткія аддзелы:
1) Аддзел мастацтва і малярства.
2) Аддзел рэлігійнага мастацтва — старое беларускае мастацтва.
3) Аддзел гісторыка-архэолёгічны.
Нумізматычны пададдзел, куды ўваходзіць да 3000 штук розных манэт, мэдаляў і г. д.
4) Аддзел этнаграфічны—хатнія рэчы магілёўскага беларуса і прадукты мяйсцовай прамысловасьці.
5) Аддзел прыродазнаўства.
6) Біблятэка, маючая да 75000 тамоў, у большасьці—старадрукаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…