26 траўня сёл. г. беларускія паслы Ярэміч, Рагуля і Валошын зьявіліся ў Пружаны, Гродзенскай губ., каб зрабіць справаздачу з пасольскай працы сваім выбарцам. Аб прыезьдзе паслоў народ ужо ведаў, дык і сабралася яго некулькі тысячаў. На сход зьявілася цэлае множства асаднікаў аж з трох суседніх паветаў: з Косаўскага, Кобрынскага і Драгічынскага.
Падчас першай прамовы асаднікі ў паслоў пачалі кідаць каменьнямі. Народ кінуўся на гэтых бандытаў. Пачалася барацьба. З аднэй стараны і з другой ёсьць паранены. Паслы асталіся цэлымі.
Асадніцкая банда была арганізавана зараней, а староста, як сам сказаў пасьля паслом, аб гэтым ведаў за некулькі гадзін прад іх выступленьнем.
Гэтак панує на нашых землях польская адміністрацыя пры помачы польскіх асаднікаў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, увайдзіце праз Telegram
Скануйце QR або адкрыйце Telegram:
Адкрыць у TelegramЧакаем пацьверджаньня…