Гісторыя Архівы

Валёрызацыя гіпатэчных даўгоў

Рада міністраў вызначыла, як пераліч даўгі, забясьпечаныя нерухомасьцю, у залатыя злотыя: ад 20 да 33 працэнтаў.

Валёрызацыя гіпатэчных даўгоў

Рада міністраў выпрацавала асновы валёрызацыі старых даўгоў, забясьпечаных нярухомай маемасьцяй у местах і вёсках. На цяперашнія грошы ў межах Заходняй Беларусі яны будуць перавадзіцца гэтак:

Местовая маемасьць: у паветах Беластоцкім, Бельскім і Сакольскім—25% у золаце, у ўсіх другіх—20%.

Вясковая маемасьць: у Беластоцкім ваяводзтве—33% ў золаце (апрача паветаў Аструўскага і Высока-Мазавецкага, для якіх уводзіцца норма 42%); у другіх усходніх ваяводзтвах—24%.

Каментары